BE RU EN

Міжнародны інстытут прэсы патрабуе неадкладна разблакаваць «Хартыю-97»

  • 27.02.2018, 9:42

У Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі супраць незалежных СМІ.

Цягам усяго толькі аднаго месяца ў Беларусі быў заблакаваны папулярны незалежны вэб-сайт Charter97.org, збіты міліцыяй журналіст Белсату, а таксама быў праведзены ператрус у доме рэпарцёра пасля артыкула пра жорсткасць міліцыі, гаворыцца на сайце Міжнароднага інстытута прэсы (Вена, Аўстрыя).

18 лютага Андрусь Козел вёў жывы рэпартаж для Белсату (незалежнае онлайн ТВ канал, спансаваны Польшчай) з аднаго з выбарчых участкаў, калі, як паведамляецца, на яго напала міліцыя. Паводле звестак Белсату, Козелу наносіліся такія моцныя ўдары ў галаву, што ён разбіў ёю шкло дзвярэй выбарчага ўчастка. Андрусь Козел быў арыштаваны. Яму выстаўленае абвінавачанне ў супраціве супрацоўнікам міліцыі. На наступны дзень ён паўстаў перад судом. Аднак справа адпраўленая на дапрацоўку.

Журналісты Белсату часта зазнаюць напады з боку беларускіх уладаў. Большасці журналістаў канала сістэматычна адмаўляюць у акрэдытацыі ў Беларусі. Згодна з беларускім заканадаўствам аб СМІ, толькі зарэгістраваныя сябры СМІ могуць атрымаць акрэдытацыю. Журналісты, якія працуюць без акрэдытацыі, затрымліваюцца і караюцца штрафам за «незаконны распаўсюд інфармацыі». Сума штрафу вагаецца ад 300 да 400 еўраў за кожны асобны прэцэдэнт.

У панядзелак 20 лютага міліцыя абшукала дом журналіста Дзяніса Дашкевіча пасля яго артыкулы пра жорсткасць міліцыі. Белсат паведамляе, што Дашкевіч быў дастаўлены ў пастарунак, дзе яго прасілі раскрыць крыніцы для напісання артыкула.

24 студзеня без папярэдняга папярэджання ў Беларусі быў заблакаваны беларускі навінавы сайт Charter97.org, які фінансуецца Польшчай, і крытыкуе ўрад Аляксандра Лукашэнкі. Міністэрства інфармацыі не прадставіла канкрэтнай прычыны блакавання, а ўсяго толькі заявіла, што Хартыя'97 парушыла закон аб беларускіх СМІ.

Галоўная рэдактарка Хартыі'97 Наталля Радзіна ў інтэрв'ю МІП распавяла, што блакаванне з'яўляецца прыкметай таго, што беларускі ўрад баіцца папулярнасці сайта. Радзіна сказала, што сайт наведвае больш за два мільёны карыстальнікаў за месяц.

На сёння сайт спрабуе паведаміць сваім чытачам аб розных спосабах абыходу блакавання.

Радзіна назвала блакаванне незалежных сайтаў, такіх як Хартыя'97, небяспечным крокам, бо такія рэсурсы супрацьстаяць прапагандзе Крамля ў Беларусі.

«Мільёны чытачоў цяпер не могуць атрымаць незалежную, праўдзівую інфармацыю», - сказала яна.

Намеснік дырэктара Міжнароднага інстытута прэсы Скот Грыфен заклікаў Беларусь спыніць усе рэпрэсіўныя захады супраць Хартыі'97 і Белсата.

«Беларускія ўлады павінны скасаваць пастанову аб блакаванні Хартыі'97 і спыніць пераслед незалежных журналістаў у краіне, у тым ліку тых, хто працуе на Белсаце», - сказаў ён. «Беларуская грамадскасць відавочна зацікаўленая ў незалежных крыніцах навін і інфармацыі, і іх права на доступ да іх павінна выконвацца».

У медыя-прасторы ў Беларусі, краіне, якая часта згадваецца як «апошняя дыктатура Еўропы», дамінуюць расейскія і дзяржаўныя СМІ, апошнія ў значнай ступені служаць рупарам для Лукашэнкі. «Хартыя'97» і Белсат з'яўляюцца двума ключавымі незалежнымі праектамі ў Беларусі, хоць іх журналісты зазнаюць рэгулярны пераследам з боку дзяржавы. Непажаданыя ўладзе СМІ ў краіне пераважна вяшчаюць праз інтэрнэт, і ўлады часта імкнуцца абмежаваць доступ да такіх сайтаў.

Апошнія навіны