Гунар Хёкмарк: Страх перад незалежнай інфармацыяй - гэта прыкмета слабасці
- 28.02.2018, 10:14
Дэпутат Еўрапарламенту асуджае блакаванне сайта «Хартыя-97» у Беларусі.
Дэпутат Еўрапейскага Парламента ад Швэцыі, прадстаўнік самай буйной групы ў ЕП - Еўрапейскай Народнай Партыі - Гунар Хёкмарк пасля сустрэчы з галоўнай рэдактаркай сайта Charter97.org Наталляй Радзінай зрабіў наступную заяву:
«Лукашэнка пагражае будучыні Беларусі, абмяжоўваючы свабоду слова і свабоду СМІ.
Страх перад незалежнай інфармацыяй - гэта прыкмета слабасці.
Улады павінны неадкладна скасаваць блакаванне «Хартыі-97» і паважаць незалежнасць гэтага сайта, а таксама іншых незалежных медый.
Калі Беларусь хоча скарыстацца магчымасцямі Еўропы, свабода СМІ і свабода слова павінны быць непарушнымі».
Гунар Хёкмарк у 1989 годзе актыўна падтрымліваў барацьбу народаў Літвы, Латвіі і Эстоніі за незалежнасць і мае ўзнагароды ад гэтых краін. З 2015 года еўрадэпутату забаронены ўезд у Расею.