BE RU EN

Віктар Марчык: Заблакаваўшы «Хартыю-97», рэжым паказаў сваю слабасць

  • 4.02.2018, 17:56

Людзі хочуць праўдзівай інфармацыі і абыходзяць блакаду.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Слоніме Віктар Марчык у каментары пра блакаванне беларускага незалежнага сайта Charter97.org:

- Маё стаўленне да блакавання Charter97.org вельмі негатыўнае. Вядома, што «Хартыя-97» - гэта лідар незалежных сайтаў, які дае чытачам свежую інфармацыю. Фактычна для нас, чытачоў, гэта вельмі вялікая страта ў інфармацыйным асяроддзі. Людзі хочуць праўдзівай інфармацыі!

Я думаю, тое, што ўлады звярнуліся да блакавання папулярнага незалежнага сайта азначае, што яны вас баяцца. Відавочна, што рэжым не хоча, каб людзі атрымлівалі праўдзівую інфармацыю пра тое, што напраўду адбываецца ў нашай краіне і за мяжой. Усе дзяржаўныя СМІ транслююць толькі тое, што выгадна ўладам, і толькі незалежныя СМІ ў процівагу ім адлюстроўваюць рэальную сітуацыю.

Таму хачу падкрэсліць, што выбраўшы такі спосаб барацьбы з «Хартыяй-97», як блакаванне, рэжым паказаў сваю слабасць і страх.

Я хацеў бы пажадаць рэдакцыі «Хартыі-97» у гэтыя дні сіл для барацьбы. Прадаўжайце працаваць у тым жа духу, бо многія прарываюць блакаду.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю.

Апошнія навіны