BE RU EN

Карлюкевіч: Акцэнт у працы Мінінфарма будзе зроблены на інтэрнэт і сацыяльныя сеткі

  • 5.02.2018, 14:36

Будуць змененыя законы, якія кантралююць інфармацыю ў сацыяльных сетках.

Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на калегіі міністэрства, паведамляе БелТА.

Акцэнт у рабоце міністэрства будзе зроблены на інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, паведамленні, якія даводзяць інфармацыю да спажыўца, распавёў Аляксандр Карлюкевіч.

Як растлумачыў міністр, адпаведным чынам будуць пераарыентаваныя фінансавыя плыні. Змены закрануць таксама творчыя падыходы і сістэмы адукацыі. «Будзем шукаць традыцыі, досвед, якія павінны прыйсці з друкаваных СМІ ў сацыяльныя сеткі, новыя масмедыя», - адзначыў кіраўнік Мінінфарма.

Ён мяркуе, што ў дачыненні да сацыяльных сетак не зусім карэктна казаць пра «нейкі кантроль». «Заканадаўчая практыка, маральныя, этычныя падыходы ў працы журналіста павінны супадаць з тым, што размяшчаецца ў сацыяльных сетках», - сказаў Аляксандр Карлюкевіч. Такія падыходы будуць пакладзеныя ў аснову змяненняў у медыязаканадаўстве Беларусі. Са слоў міністра, у гэтым плане чакаецца шмат ініцыятыў.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:

Падрабязная інструкцыя аб тым, як абыйсці блакаванне сайта Charter97.org, знаходзіцца тут.

- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Апошнія навіны