BE RU EN

Генадзь Фядыніч: Працуем на максімуме, нягледзячы ні на што

  • 6.02.2018, 16:21

Незалежны прафзвяз РЭП прадаўжае абараняць правы працоўных.

Старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч распавядае пра ціск на іх арганізацыю, паведамляе «Радыё Рацыя».

Нагадаем 2 жніўня мінулага года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў правялі ператрус у мінскім офісе прафзвязу РЭП, а таксама дома ў старшыні прафзвязу Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комлікa.

Затым было абвешчана, што ў дачыненні да абодвух распачатая крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса: «ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва вялікай суме».

Ігар Комлік правёў за кратамі два месяцы, Генадзь Фядыніч знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. 2 лютага следства паводле гэтай справы было падоўжанае:

- Афіцыйна аб падаўжэнні следства не паведамлялася, але, натуральна, ніхто справу не закрываў і пакуль рабіць гэтага не збіраецца. Пакуль мы на свабодзе, гэта можа доўжыцца бясконца. У гэтыя дні, дарэчы, да следчых зноў выклікаюць на допыты нашых актывістаў.

- Паведамлялася, што ў рэгіёнах дапыталі ўжо блізу 200 чальцоў вашага прафзвязу...

- Цяпер мы рыхтуем скаргу на імя Генеральнага пракурора, бо тыя людзі, якіх дапытваюць, нават сведкамі не павінны выступаць. І, натуральна, гэтыя допыты - напружанне для людзей. Яны абураюцца допытамі, але гэта, напэўна, такая форма ціску.

Тым часам, прафзвяз не спыняе сваёй працы. Мы, нягледзячы на ўсе перашкоды, па-ранейшаму імкнемся працаваць на максімальную загрузку. Дапамагаем працоўным бараніць свае правы, а гэта, відавочна, не ўсім падабаецца.

Апошнія навіны