BE RU EN

Смелая акцыя ў падтрымку «Хартыі-97»

  • 14.03.2018, 8:45

Смелая акцыя ў падтрымку заблакаванага сайту прайшла ў цэнтры Менска.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі вялікую расцяжку «Свабоду Хартыі-97!» на праспекце Незалежнасці, ля ўваходу ў Парк Чалюскінцаў ўдзень 13 сакавіка.

Каб прыцягнуць увагу мінакоў і кіроўцаў аўтамабіляў актывісты запалілі фаеры.

«У нас жа існуе Канстытуцыя. Вось хутка нават будзе так званы Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка. І Канстытуцыя сярод іншага гарантуе нам права на распаўсюд і атрыманне інфармацыі», - заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Апошнія навіны