Еўрадэпутат пра блакаванне «Хартыі-97»: Гэта не застанецца без адказу
- 5.03.2018, 19:37
Дэпутат Еўрапейскага парламента Робертс Зіле пракаментаваў блакаванне незалежнага сайта.
Еўрадэпутат ад Латвіі, намеснік кіраўніка фракцыі Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў Робертс Зіле заявіў, што еўрапейскія палітыкі рыхтуюць адказ на блакаванне ў Беларусі незалежнага сайта Charter97.org.
«Галоўная рэдактарка «Хартыі-97», якая вымушана пражывае за мяжой, раскрывае падрабязнасці пра тое, як рэжым Лукашэнкі змагаецца са свабодай слова і са свабодай прэсы. Гэта не застанецца без адказу», - напісаў Робертс Зіле ў «Твітэры».