BE RU EN

Еўрадэпутатка Ганна Гомес будзе патрабаваць санкцый супраць блакавальнікаў «Хартыі-97»

  • 7.03.2018, 9:21

Дэпутацкі запыт у самыя кароткія тэрміны будзе накіраваны ў Еўракамісію.

6 сакавіка дэмакратычны актывіст Дзяніс Казакевіч сустрэўся ў Брусэлі з еўрадэпутаткай ад Партугаліі, дыпламаткай, чальцом камітэта Еўрапарламенту ў бяспецы і абароне Ганнай Марыяй Гомес. На сустрэчы абмяркоўвалася блакаванне сайта «Хартыя-97» і сістэмныя рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі.

Еўрадэпутатка таксама пазнаёмілася са звесткамі, якія сведчаць аб тым, што блакаванне «Хартыі-97» падрывае інфармацыйную бяспеку Беларусі і пакідае краіну безабароннай перад расейскай прапагандай.

Шматгадовая дыпламатка і чалец камітэта Еўрапарламенту ў бяспецы і абароне мяркуе, што найбольш эфектыўным адказам на блакаванне «Хартыі-97» з'яўляюцца санкцыі.

На думку Ганны Гомес, трэба ўвесці адрасныя санкцыі супраць міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, намесніка міністра інфармацыі (цяпер кіраўніка тэлеканала СТВ) Ігара Луцкага, а таксама супраць начальніка Аператыўна аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Лукашэнкі Андрэя Паўлючэнкі.

ДЗЯНІС КАЗАКЕВІЧ І ЕЎРАДЭПУТАТКА ГАННА МАРЫЯ ГОМЕС

Еўрадэпутатка будзе патрабаваць ўвядзення візавых санкцый, замарожвання актываў і забароны транзакцый для вышэйпералічаных асоб. Найбліжэйшым часам адпаведны запыт будзе накіраваны ў Еўракамісію.

Запыт таксама будзе ўключаць патрабаванне ўвесці санкцыі супраць лукашэнкаўскага Парку высокіх тэхналогій. На думку Ганны Гомес лічбавая эканоміка несумяшчальная з цэнзурай інтэрнэту.

Апошнія навіны