BE RU EN

МЗС Францыі асудзіла блакаванне сайта «Хартыя-97»

  • 25.04.2018, 8:43

Францыя пільнуецца прынцыпаў павагі свабоды прэсы і свабоды меркавання.

Міністэрства замежных спраў Францыі асудзіла блакаванне ў Беларусі сайта Charter97.org.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» звярнулася ў МЗС Францыі з наступным пытаннем: «Сёння роўна тры месяцы з таго дня, калі самы чытаны навінавы сайт Беларусі Charter97.org быў заблакаваны ў гэтай краіне. «Рэпарцёры без межаў» і іншыя праваабарончыя арганізацыі выступаюць супраць гэтага ўзорнага акта цэнзуры. Якая рэакцыя Францыі?»

«Мы шкадуем аб пастанове заблакаваць галоўны навінавы сайт Беларусі Charter97.org, прынятай уладамі гэтай краіны ў канцы студзеня. Францыя пільнуецца прынцыпаў павагі свабоды прэсы і свабоды думкі ва ўсім свеце, і ў інтэрнэце таксама. Такія абмежаванні базавых свабод супярэчаць збліжэнню Беларусі з Радай Еўропы і Еўрапейскім Звязам», - заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Францыі.

Апошнія навіны