BE RU EN

Беларусы Філадэльфіі правялі акцыю «Свабоду Хартыі-97!»

  • 20.05.2018, 20:21

Падчас акцыі былі раздадзеныя ўлёткі з інфармацыяй пра незалежны сайт.

Беларусы Філадэльфіі 20 траўня правялі акцыю супраць блакавання незалежнага сайта «Хартыя-97» у Беларусі.

Акцыя называлася «Freedom to Charter97».

Як паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» актывіст Вадзім Васільеў, падчас акцыі былі распаўсюджаныя ўлёткі з інфармацыяй пра сайт і ягонае блакаванне.

«Жыве Беларусь!» – напісаў актывіст.

У акцыі ўдзельнічала блізу 30 чалавек. Актывісты трымалі ў руках плакаты «Свабоду Хартыі-97!», «Стоп Лука!», «Не блакаванню сайта Charter97.org!».

ФОто: facebook.com

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.

Апошнія навіны