У Менску з'явіліся стыкеры з заклікам разблакаваць «Хартыю-97»
- 30.05.2018, 10:05
Актывісты БНК зноў запатрабавалі разблакаваць незалежны сайт.
Налепкі з патрабаваннем да беларускіх уладаў скасаваць пастанову аб блакаванні найбуйнейшага незалежнага сайта «Хартыя-97» з'явіліся на тумбах для аб'яў, прыпынках грамадскага транспарту, каля рынкаў і крам, паведамляе прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.
Таксама актывісты распаўсюдзілі стыкеры «Беларусь будзе вольнай» і «Жалезныя людзі» з адрасамі старонак БНК у сацсетках і канала ў Телеграме.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна, і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS