У Менску прайшла акцыя «Лукашэнка – вораг інтэрнэту»
- 14.06.2018, 8:21
Карыкатурныя малюнкі дыктатара з'явіліся у цэнтры сталіцы.
У Менску прайшла акцыя пад назвай «Лукашэнка – вораг інтэрнэту». Шматлікія карыкатурныя малюнкі дыктатара з такім слоганам з'явіліся у цэнтры беларускай сталіцы. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў грамадскі актывіст Кірыл Васілеўскі.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS
- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю
- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках
Нагадаем, што 19 красавіка так званая «палата прадстаўнікоў» прыняла скандальныя папраўкі да закона аб СМІ, якія канчаткова знішчаюць свабоду слова ў Беларусі. Папраўкі ўводзяць абавязковую рэгістрацыю навінных інтэрнэт-рэсурсаў. Уладальнікі і рэпарцёры не зарэгістраваных інтэрнэт-рэсурсаў не прызнаюцца журналістамі, не маюць права на атрыманне і абарону крыніцы інфармацыі, а пры з'яўленні на масавых акцыях прыраўноўваюцца да дэманстрантаў.
Уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя асобаў, якія размяшчаюць матэрыялы ці каментары на форумах, у інтэрнэт-рэсурсах. Гэта значыць рэдактараў, якія працуюць у Беларусі ў інтэрнэт-СМІ, будуць прымушаць здаваць спецслужбам звесткі сваіх журналістаў і чытачоў, што каментуюць артыкулы. Дапускаецца магчымасць блакавання сацыяльных сетак і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў у пазасудовым парадку.
Эксперты назвалі гэтыя папраўкі «ўдарам у незалежную журналістыку» і «новым закручваннем гаек».
Напярэдадні прыняцця паправак у закон аб СМІ ў Беларусі быў заблакаваны найбуйнейшы незалежны сайт Charter97.org.