BE RU EN

«Пуцін, як дажыць да пенсіі ?!»: ля Дзяржаўнай думы РФ прайшлі пратэсты

  • 19.07.2018, 14:54

Павышэнне пенсійнага веку прымаецца расейцамі адмоўна.

У Маскве каля будынка Дзяржаўнай думы Расеі, якая сёння прыняла ў першым чытанні ўрадавы законапраект аб павышэнні пенсійнага веку, прайшлі адзіночныя пікеты супраціўнікаў рэформы. Пра гэта паведамляе карэспандэнт "Радыё Свабода".

У акцыях узялі ўдзел лідэр "Камуністаў Расіі" Максім Сурайкін, чалец партыі "Яблоко" Сяргей Мітрохін і каардынатар руху "Левы фронт" Сяргей Удальцоў.

Паводле ацэнкі Удальцова, ля будынка Думы сабралося блізу 200 чалавек. Да іх выйшлі дэпутаты ад КПРФ і "Справядлівай Расіі", якія кажуць, што будуць галасаваць супраць законапраекта. Паводле "Інтэрфакса", там жа знаходзяцца прыхільнікі пенсійнай рэформы. Паліцыя не ўмешвалася ў падзеі.

У Санкт-Пецярбургу рух "Время" правёў акцыю "Дачакаўся пенсіі", пасадзіўшы на ганак прыймальні "Адзінай Расеі" шкілет з адпаведнай шыльдачкай.

Фота: Reuters

Апошнія навіны