Галоўнай рэдактарцы Charter97.org пагражаюць забойствам
- 23.07.2018, 19:37
На пошту Наталлі Радзінай прыйшоў ананімны ліст з пагрозамі.
«Прастытутка Радзіна, мы дыхаем табе ў спіну, пачынай трымцець, брыда нацысцкая! Табе засталося пару дзён, падла пяцікалонная! Мы ўжо тут. Азірайся часцей», - гаворыцца ў лісце, які паступіў на электронны адрас рэдакцыі Charter97.org.
«Такія пагрозы раней паступалі ўвесь час, некаторы час іх не было, а цяпер вось зноў. У гэтай сітуацыі ўважаю за патрэбнае давесці гэта да агульнага ведама. Ліст вызначаецца стылем і нахабствам. Я не баюся гэтых пагроз, буду далей працаваць як працавала. Упэўненая, што ў дэмакратычнай Польшчы знаходжуся ў бяспецы», - пракаментавала галоўная рэдактарка сайту Наталля Радзіна.