Арцём Чарняк: Праз артыкулы на «Хартыі» я прыйшоў у апазіцыю
- 11.09.2018, 9:24
Сёння новыя людзі далучаюцца да супраціву, таму што чытаюць праўдзівыя навіны.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Арцём Чарняк.
«Праз артыкулы на «Хартыі» я дзевяць гадоў таму даведаўся пра Еўрапейскую Беларусь і неўзабаве прыйшоў у апазіцыю. Гэта былі самыя класныя гады жыцця. Суперскі розрух, адрэналін вулічнай барацьбы, найлепшыя сябры.
Сёння ўжо новыя людзі далучаюцца да супраціву, таму што даведваюцца праўдзівыя навіны, чытаючы Хартыю. А некаторыя нават на вуліцах даведваюцца.
З Днём народзінаў, «Хартыя»! Вы мацакі! Жыве Сharter97.org!»
Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com