Алег Савін: «Хартыя» стала неад'емнай часткай майго жыцця - як чытача і актывіста
- 12.09.2018, 12:23
Ёсць агульнае жаданне вырвацца з балота дыктатуры і жыць у вольнай краіне.
Пра гэта заявіў расейскі актывіст з Калінінграда і былы палітвязень, «вязень сцяга» Алег Савін з нагоды 20-гадовага юбілею сайта Charter97.org:
- Далучаюся да віншаванняў!
«Хартыя» для мяне стала не проста крыніцай інфармацыі. Сайт «Хартыі» я кожны дзень адкрываю самым першым, і ўвесь час даю спасылкі на яго як на сваёй старонцы, так і ў розных групах.
Можна сказаць, «Хартыя» стала неад'емнай часткай майго жыцця, як чытача і актывіста з Калінінграда-Кёнігсбэрга, які цалкам салідарны з жаданнем «вырвацца з гнілога балота дыктатуры і жыць у нармальнай вольнай краіне», сам за гэта змагаюся ў Расеі і зычу таго ж жыхарам Беларусі.
Таму ўважаю за вельмі важнае і цаню тое, што робіць «Хартыя»! З найлепшымі зычэннямі!
Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com