Зяленскі ўнёс у Раду неадкладны закон аб «кнопканаціскальніках»
- 21.06.2019, 14:17
Імаверна, адказнасць за парушэнне працы ВР будзе крымінальнай.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зарэгістраваў у Вярхоўнай Pадзе закон аб адказнасці за «кнопканацісканне» - законапраект №10394 «Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны аб забеспячэнні асабістага галасавання народнымі дэпутатамі Украіны». Пра гэта сведчыць інфармацыя на сайце парламента, піша rbc.ua.
Законапраект вызначаны кіраўніком украінскай дзяржавы як неадкладны. Цяпер сам тэкст дакумента адсутнічае на сайце Вярхоўнай рады.
Апошні этап праходжання праекта закона перададзены на разгляд кіраўніцтву.
Нагадаем, раней прадстаўнік прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе Руслан Стэфанчук заявіў, што найбліжэйшым часам Зяленскі ўнясе ў парламент два законапраекты аб адказнасці за «кнопканацісканне» і прагулы народных дэпутатаў. Ён падкрэсліў, што адказнасць за парушэнне працы ВР павінна быць крымінальнай.
«Мы ўнясём два асноўныя законапраекты. Гэта праект аб крымінальнай адказнасці за «кнопканацісканне» і пра адказнасць за дэпутацкія прагулы. Цяпер гэтыя дакументы знаходзяцца на рэдакцыйных пытаннях. Я спадзяюся, што найбліжэйшым часам мы іх пададзім. Думаем, або падаць два асобныя, або адзін, каб іх аб'яднаць», - інфармаваў прадстаўнік Зяленскага ў ВР.
Так, у чэрвені 2015 года ВР падтрымала ў першым чытанні законапраект №1895, які прадугледжваў санкцыі для парламентарыяў за «кнопканацісканне». Пры гэтым закон дагэтуль рыхтуецца да разгляду ў другім чытанні.