Беларусы - Мядзведзеву: Да пабачэння, наш ласкавы Міша
- 21.06.2019, 20:18
Актывісты БНК сустрэлі прэм'ер-міністра РФ і адказалі на прапановы што да «інтэграцыі».
«Да пабачэння, наш ласкавы Міша», «Пуцін, мы не адзін народ», «Адчапіцеся ад нас са сваёй інтэграцыяй» - такія плакаты актывісты партыі «Народная грамада» і Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Валянцін Трокскі, Рыгор Пагарцаў і Сяргей Спарыш разгарнулі ў фан-зоне «галодных гульняў», паведамляе Telegram-канал «Баста!».
Акцыя стала адказам на нядаўнія заявы прадстаўнікоў Крамля аб магчымым увядзенні адзінай валюты і паглыбленні інтэграцыі паміж Беларуссю і Расеяй.
Актывісты былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.