BE RU EN

Лукашэнка спалохаўся лёсу Чаўшэску?

  • 23.10.2020, 11:52

Мітынг у падтрымку дыктатара ў Менску сарваўся.

Нядзельны мітынг у Менску ў «падтрымку» Лукашэнкі сарваўся.

Мерапрыемства афіцыйна скасаванае, паведамляе «Наша Нiва».

Менчукі звярнулі ўвагу на дэмантаж сцэн каля стэлы «Менск - горад-герой» і ля Дома ўрада. 25 кастрычніка гэтыя месцы павінны былі стаць галоўнымі пунктамі збору людзей на акцыі за дзейную ўладу.

Але мітынг не адбудзецца: афіцыйная прычына - нібыта перашкодзіў каранавірус. Напраўду, верагоднай прычынай стала масавая адмова людзей удзельнічаць у праўладным мітынгу. Гэтаму было шмат сведчанняў у працоўных калектывах. Скасаванне мітынгу за Лукашэнку - яшчэ адна тактычная перамога штодзённых пратэстаў у Беларусі.

Мітынг таксама мог быць скасаваны праз боязь Лукашэнкі паўтарыць лёс румынскага дыктатара Чаўшэску. У сацыяльных сетках было шмат сведчанняў таго, што звезеныя на мітынг бюджэтнікі могуць пачаць дэманстрацыю супраць узурпатара.

Нагадаем, што ў гісторыі ўжо былі падобныя выпадкі. Мітынг 21 снежня 1989 года стаў апошнім для румынскага дыктатара Чаўшэску, хоць і збіраўся ўладамі ў яго падтрымку. Чаўшэску на мітынгу паспеў прамовіць толькі некалькі фраз перад тым, як яго голас патануў у гуле і крыках, удзельнікаў дэманстрацыі. З натоўпу спачатку даносіўся здзеклівы свіст і шып, затым пачуліся крыкі «Далоў!» і «Пацук!». Мітынг скончыўся рэвалюцыяй, якая прывяла да звяржэння і пакарання дыктатара.

Апошнія навіны