Бастуй, Беларусь!
- Баста!
- 26.10.2020, 9:08
Мы не адступім, пакуль нашы патрабаванні не будуць выкананыя.
Нягледзячы на брутальныя разгоны і разнастайныя перашкоды азвярэлых карнікаў, прайшоў адзін з самых шматлікіх маршаў за апошнія месяцы. Мы паказалі таракану і ўсёй ягонай фашысцкай зграі, што мы не маем намеру мірыцца з беззаконнем, якое адбываецца, і не адступім, пакуль нашы патрабаванні не будуць выкананыя, піша Telegram-канал «Баста!».
Сёння вельмі важны дзень. Пачалася агульнанацыянальная забастоўка.
Нашы патрабаванні нязменныя:
1. Дыктатар павінен сысці.
2. Вызваленне ўсіх палітвязняў.
3. Новыя свабодныя выбары.