Былога брамніка нацыянальнай каманды Беларусі ў футболе аштрафавалі за ўдзел у акцыі
- 26.10.2020, 11:12
Спачатку з'явілася інфармацыя, што галкіпера арыштавалі на 10 дзён.
Былы брамнік нацыянальнай каманды Беларусі ў футболе, а цяпер вядомы трэнер брамнікаў Васіль Хамутоўскі быў прысуджаны да штрафу за ўдзел у акцыі пратэсту. Гэтую інфармацыю tut.by пацвердзіў сам трэнер.
Спачатку з'явілася інфармацыя, што галкіпера арыштавалі на 10 дзён, але пазней выявілася, што ён быў аштрафаваны.
Васіль Хамутоўскі неаднаразова выказваўся супраць гвалту і фальсіфікацый на выбарах і падпісаў адпаведны ліст. Ён таксама падтрымаў Вольнае аб'яднанне спартоўцаў.