Даляр даражэе
- 26.10.2020, 10:57
Астатнія валюты таксама растуць да беларускага рубля.
Даляр пачаў раніцу з сімвалічнага росту, але потым пайшоў уніз. Пакуль мінус 0,02 капейкі і курс 2,5397, піша «Онлайнер».
Еўра доўга не мог падняцца, але нарэшце адважыўся - плюс 0,31 капейкі. Таргуецца па 3,006.
Расейскі рубель дадаў 0,12 капейкі, яго сотня ўранку каштуе 3,3224.
У пятніцу даляр патаннеў на 0,61 капейкі і каштаваў 2,5499 рубля. Еўра страціў 1,44 капейкі, яго кошт - 3,0029. У расейскага рубля быў плюс 1,78 капейкі, сотня каштавала 3,3212 беларускага.