BE RU EN

Сайт Нацбанка доўгі час недаступны

  • 26.10.2020, 14:37

«Спецыялісты высвятляюць прычыны».

Афіцыйны сайт Нацыянальнага банка Беларусі доўгі час знаходзіцца ў афлайне. Пры спробе зайсці на яго карыстальнікі маглі ўбачыць інфармацыю пра памылку сэрвэра. У іншых выпадках рэсурс недаступны цалкам - праглядальнік паведамляе аб немагчымасці вызначыць яго адрас.

Onliner звярнуўся ў прэс-службу Нацбанка з просьбай растлумачыць магчымыя прычыны, якія прычыніліся да выключэння сайту цэнтральнага банка і дзяржаўнага органа нашай краіны.

«Спецыялісты высвятляюць прычыны», - без падрабязнасцяў расказалі ў прэсавай службе Нацыянальнага банка, прадубляваўшы адказ на ўдакладняльнае пытанне.

Апошнія навіны