BE RU EN

У Беларусі зноў даражэе паліва

  • 26.10.2020, 17:40

Цана вырасце ўжо з заўтрашняга дня.

З 27 кастрычніка ў Беларусі раздробны кошт дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну павялічыцца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі tut.by ў прэсавай службе «Белнафтахіма».

З 27 кастрычніка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 70 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 80 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 2 капейкі, дызельнага паліва - 1 рубель 80 капеек.

Гэта шаснаццатая змена цаны аўтамабільнага паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана паліва змянялася 20 кастрычніка: дызельнае і бензіны падаражэлі на 1 капейку.

Нагадаем, у 2019 годзе кошт паліва мяняўся 28 разоў, залетась - 27.

Апошнія навіны