BE RU EN

Студэнта БДУІР пасля затрымання з міліцыі забрала «хуткая дапамога»

  • 26.10.2020, 21:11

Студэнту 19 гадоў.

Затрыманага 26 кастрычніка студэнта БДУІР Вячаслава Пагарэлава з аддзялення міліцыі забрала машына «хуткай дапамогі». Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал валанцёраў «Спісы Акрэсціна».

Паводле розных звестак, у хлопца або траўма галавы, або зламаная шчыкалатка. Тэлефон Вячаслава недаступны.

Пагарэлаву 19 гадоў. Ён вучыцца на трэцім курсе факультэта КСіС. Летам хлопец стаў адным з 3,5 тысяч падпісчыкаў звароту студэнтаў і выпускнікоў БДУІР супраць гвалту сілавікоў.

Апошнія навіны