У свеце сабралі сем мільёнаў даляраў у дапамогу беларусам, якія страйкуюць
- 26.10.2020, 21:35
Пра гэта паведаміла Святлана Ціханоўская.
Замежныя фонды праводзяць акцыю салідарнасці, у рамках якой ахвочыя пералічваюць свае дзённыя заробкі.
Святлана Ціханоўская заявіла, што замежныя фонды дапамогі страйкоўцам Беларусі, ужо сабралі больш за $7 млн.
Пра гэта яна сказала ў эфіры канала Краіна для жыцця.
«Мы назіраем салідарнасць у свеце. Запушчаная акцыя. Мы працуем, каб вы страйкавалі. Людзі пералічваюць свае дзённыя заробкі ў фонды дапамогі людзям, якія страйкуюць, і, па маіх звестак, яны ўжо сабралі больш за $7 млн», - сказала Ціханоўская.
Яна таксама падкрэсліла «неверагодны ўзровень салідарнасці».
«Сённяшні дзень - гэта толькі пачатак нацыянальнай забастоўкі, якая, я ўпэўненая, будзе працягвацца», - падкрэсліла апазіцыянерка, каментуючы пачатак маштабных забастовак у краіне па заканчэнні тэрміну ультыматуму Аляксандру Лукашэнку.
Як паведамлялася, са слоў Ціханоўскай, работнікі дзяржаўных заводаў і прадпрыемстваў, транспартнікі і шахцёры, выкладчыкі і студэнты з самай раніцы пачалі страйкаваць.
А ў ЕЗ заявілі, што рыхтуюць новыя санкцыі супраць Лукашэнкі.