BE RU EN

Рабочыя «Гродна Азот» адмовіліся прымаць ранішнюю змену

  • 27.10.2020, 8:19

Страйк доўжыцца!

Працягваецца страйк на «Гродна Азот». Рабочыя не здаюць і не прымаюць адзін у аднаго змены, паведамляе страйкам «Гродна Азот».

«Цэху АКіКАС павага і пашана! Першая змена змену не здае, а трэцяя не прымае. Усе сядзяць у пакоі прыймання ежы. Спасылайцеся на парушэнне нормаў працы ды іншае, калі не хочаце ісці грудзьмі на амбразуру. Я ведаю, што парушэнні ў вас ёсць!», - заклікаў страйкам прадпрыемства.

Нагадаем, што 25 кастрычніка скончыўся тэрмін Народнага ультыматуму Лукашэнку, а 26 кастрычніка ў Беларусі стартаваў Агульнанацыянальны страйк.

Апошнія навіны