Нацыянальны страйк: план дзеянняў на 27 кастрычніка
- 27.10.2020, 9:16
Даем зразумець, што ўлада - гэта мы!
Незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў раніцай, 27 кастрычніка:
- Тэрмін Народнага ультыматуму мінуў.
Нелегітымная ўлада не выканала ніводнае з патрабаванняў беларусаў. Нашы героі ўсё яшчэ сядзяць у турме. Гвалт на вуліцах працягваецца. А Лукашэнка гандлюе незалежнасцю нашай Радзімы, абы ўседзець на сваім троне.
МЫ БЫЛІ ДА ГЭТАГА ГАТОВЫЯ.
Учора ўся Беларусь дала зразумець, што злачыннаму рэжыму няма месца ў нашай краіне. Рабочыя, студэнты, прадпрымальнікі, дзеячы культуры і пенсіянеры, настаўнікі і лекары паказалі, што мы не дазволім выціраць аб сябе ногі. Уся краіна паказала Лукашэнку на дзверы.
І МЫ АДЧЫНІМ ЯМУ ГЭТЫЯ ДЗВЕРЫ!
Разгарненне пратэсту сёння толькі павялічыцца. Калі вы не можаце публічна падтрымліваць страйк - ладзьце на вытворчасці сабатаж. Нельга дапусціць, каб наша праца пайшла на карысць чалавеканенавісніцкаму рэжыму.
СТУДЭНТЫ І ВЫКЛАДЧЫКІ НЕ ІДУЦЬ НА ЗАНЯТКІ!
Зранку мы збіраемся ў фае ўніверсітэтаў, агітуем аднагрупнікаў і выходзім у горад публічна выказваць нашу незадаволенасць.
СТРАЙКОЎЦАЎ СТУДЭНТАЎ І ПРАЦОЎНЫХ ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ УСЕ БЕЛАРУСЫ.
Мы сваіх не кідаем. Кожны дапамагае, чым можа - блакуем дарогі, каб карнікі не маглі праехаць, прыносім страйкоўцам цёплую ежу і гарбату, далучаемся да выступаў. А ўвечары ўсе разам збіраемся ў сваіх дварах і даем зразумець, што ўлада - гэта мы!