У Сеціве з'явіліся асабовыя звесткі камандзіраў АМАПу
- 27.10.2020, 17:34
Беларускія хакеры выставілі ультыматум карнікам.
Беларускія кібер-партызаны апублікавалі ў сваім тэлеграм-канале падрабязную інфармацыю пра 42-х камандзіраў АМАПу.
«Далей выконваем нашы абяцанні.
Учора і сёння вылюдкі ў форме АМАПу, прадоўжылі баявыя дзеянні і праліццё крыві народа Беларусі. Яны хаваюць твары пад балаклавамі ў надзеі пазбегнуць адказнасці за цяжкія злачынствы супраць закона РБ і аднойчы дадзенай народу прысягі. Прыйшоў час гэтай надзеі памерці.
Ультыматум АМАПу:
-За ўчорашні і сённяшні тэрор публікуем імёны 42-ух «доблесных» камандзіраў і інспектараў АМАПу (уключаючы камандзіраў з 1-ай да 7-ай роту ГУУС Менскага гарвыканкама), якія асабіста ўдзельнічалі ў збіванні, катаваннях і забойствах грамадзян. Пачынаем з камандзіраў.
-На ўсе наступныя праявы гвалту ў бок мірных і бяззбройных грамадзян на вуліцах Менска ці іншых гарадоў, бандыцкія балаклавы будуць сарваныя і з іншых вылюдкаў у форме. Далей мы будзем выкладваць не толькі імёны і прозвішчы, але і адрасы, тэлефоны і г.д.
P.S. Анансуем імклівую кібер-карму, якая ляціць на крылах ночы да разбойнікаў з ГУБАЗіКа і віжоў», - паведамілі кібер-партызаны.