У Менску карнікі стралялі з пейнтбольнай стрэльбы ў вазок з дзіцем
- 27.10.2020, 11:08
Яшчэ адно сведчанне для трыбуналу над лукашыстамі.
Учора ўвечары ў Менску людзі ў масках расстрэльвалі людзей з пэйнтбольнай зброі.
На відэа «Белсату» ў зоне абстрэлу бачны дзіцячы вазок.
Відавочца паведаміў пра лукашыстаў такую інфармацыю: «Маладыя хлопцы па голасе. Крычалі: «Чаго тут стаіце? Разыходзьцеся па дамах».
Два седаны цёмнага колеру. 5 і 2 рэгіён быццам. На другім заходзе быў яшчэ серабрысты».