Менчукі выйшлі на акцыю салідарнасці да РУУС Маскоўскага раёна
- 27.10.2020, 11:28
Людзі патрабуюць вызвалення затрыманых медыкаў.
Каля будынка Маскоўскага РУУС Менска збіраліся людзі, каб падтрымаць арыштаваных раніцай у ланцугу салідарнасці лекараў, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
Пазней з Маскоўскага РУУС пачалі адпускаць медыкаў, затрыманых сёння раніцай. На іх склалі пратаколы паводле артыкуле 23.34.
Салідарныя з медыкамі і проста неабыякавыя людзі, прыходзяць сустракаць лекараў да Маскоўскага РУУС, іх становіцца ўсё больш.