Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Швэцыі ў хакеі: Не думаю, што нам варта гуляць у Беларусі
- 27.10.2020, 12:04
Юхан Гарпенлаў мяркуе, што Менск - не прыдатнае месца для правядзення спартыўных спаборніцтваў.
Галоўны трэнер каманды Швэцыі ў хакеі Юхан Гарпенлаў пракаментаваў інфармацыю пра магчымасць пераносу чэмпіянату свету з Менску, піша tut.by.
«Калі вас цікавіць маё асабістае меркаванне, то я думаю, што нам не варта гуляць у Беларусі», - сказаў Гарпенлаў у інтэрв'ю Aftonbladet.
Нагадаем, што чэмпіянат свету павінен прайсці ў 2021 годзе ў Рызе і Менску. Пры гэтым прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш папрасіў Міжнародную федэрацыю хакея (ІІХФ) перанесці турнір з Менска.
У ІІХФ стварылі спецыяльную экспэртную групу, якая да лістапада будзе вывучаць сітуацыю. У федэрацыі адзначылі, што яны не будуць пераносіць турнір з палітычных матываў, разлічваюць згуляць чэмпіянат у Беларусі, але не будуць праводзіць яго «у краіне, дзе пануе хаос і рэвалюцыя».