Літва ўручыла Менску ноту аб БелАЭС
- 27.10.2020, 14:54
У ноце строга асуджаецца пастанова пачаць вытворчасць на электрастанцыі.
Сёння Літва ўручыла Менску ноту пратэсту з нагоды намераў пачаць у лістападзе вытворчасць электраэнэргіі на Беларускай АЭС у Астраўцы (БелАЭС), паведамляе Delfi.
У ноце строга асуджаецца пастанова беларускіх структур насуперак заклікам Вільні і Еўразвязу пачаць вытворчасць на электрастанцыі, якую Літва ўважае за небяспечную, паведаміла Міністэрства замежных спраў Літвы.
З паведамленняў МЗС, Літва і ўвесь Еўразвяз заклікаюць Беларусь як мага хутчэй рэалізаваць высокія патрабаванні бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама рэкамендацыі стрэс-тэстаў ЕЗ.
«Літва катэгарычна не згодная з такім паспешлівым запускам», - заявіла дарадца прэзідэнта Аста Скайсгерытэ журналістам пасля сустрэчы прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы з некалькімі міністрамі.