Газеты Вялікай Брытаніі: Сёння беларусамі захапляецца ўвесь свет!
- 27.10.2020, 15:54
Нашы пратэсты становяцца пачаткам новай эпохі ў гісторыі.
Тэлеграм-канал «Краіна для жыцця» сабраў перадавіцы сённяшніх брытанскіх газет:
«Беларусы прадаўжаюць здзіўляць сусветную грамадскасць сваёй упартасцю, міралюбнасцю і еднасцю. Беларусы - не проста мірныя людзі. Іх пратэсты становяцца пачаткам новай эпохі ў гісторыі», - піша брытанская прэса.
«Увесь свет перажывае за нас, захапляецца намі, падтрымлівае нас.
Мы проста абавязаныя перамагчы і давесці, што разам і толькі разам можна пераадолець усякае зло і гвалт. І аднавіць справядлівасць у сваёй краіне», - адзначае тэлеграм-канал.