BE RU EN

У МДЛУ адразу 30 выкладчыкаў пачалі страйк

  • 27.10.2020, 17:12

Яны касуюць свае заняткі і патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі.

Як паведамляе Telegram-канал «Баста!», у Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце падрыхтавалі заяву, якую падтрымалі больш 30 выкладчыкаў - пра ўдзел у агульнанацыянальным страйку.

Яны патрабуюць спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і адправіць Лукашэнку ў адстаўку. Таксама выкладчыкі заклікаюць кіраўніцтва ўніверсітэта далучыцца да страйкоўцаў і падтрымаць іх патрабаванні.

- Мы афіцыйна паведамляем студэнтам аб скасаванні заняткаў і просім, каб на пытанне, чаму не былі на занятках, адказвалі, што выкладчык скасаваў іх у сувязі з забастоўкай, - заявіла дацэнт кафедры італійскай мовы Наталля Дуліна.

Апошнія навіны