BE RU EN

Жонка «ліберала» Макея: Не трэба заклікаць да майго сумлення

  • 27.10.2020, 17:59

Такім чынам яна адрэагавала на арышт сваёй калегі па спектаклі «Тры сястры».

Жонка міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, актрыса Вера Палякова адрэагавала на затрыманне 26 кастрычніка сваёй калегі па Тэатры-студыі кінаактора Алену Гіронак.

Як піша «Наша ніва», у сувязі з затрыманнем актрысы да Веры Паляковай-Макей у Фэйсбуку звярнуўся старшыня Беларускага фонду культурнай салідарнасці Сяргей Будкін: «Вельмі спадзяюся, што яе калега Вера Палякова, з якой яны сыгралі разам дзясяткі спектакляў, дапаможа зрабіць усё, каб Алена як мага хутчэй апынулася на волі».

Адказ стаўся досыць красамоўным:

«Не трэба, паважаныя, заклікаць да майго сумлення. Лене Гіранок не 5 гадоў і ўсе пытанні, датычныя нашага супрацоўніцтва мы з ёй абмеркавалі яшчэ да 9 жніўня! Я яе папярэджвала аб наступствах і мы дамовіліся, што на сцэне мы па-за палітыкай, а ў звычайным жыцці кожны застаецца пры сваім меркаванні! Я ніколі не адмоўчваюся, і, у адрозненне ад многіх з вас, маё меркаванне не мяняецца ўжо цягам 20 гадоў.

Лена ўжо даўно дома. Я знаходжуся ў шпіталі ў цяжкім стане (у актрысы каранавірус. - заўв. Рэд). Прычым вам падобныя яшчэ пажадалі мне здохнуць.

Таму не трэба тут хернёй пакутаваць! Займіцеся лепш справай, а то не гадзіцца здаровым мужыкам языкамі ў сетцы часаць. Брыдка чытаць такое».

Алену Гіранок выпусцілі з Маскоўскага РУУС у ноч на 27 кастрычніка.

Апошнія навіны