Арнольд Шварцэнэгер павіншаваў Віталя Клічко з перамогай на выбарах мэра Кіева
- 27.10.2020, 18:16
Былы губернатар штата Каліфорнія сочыць за падзеямі ва Украіне.
Папулярны актор і былы губернатар штата Каліфорнія (ЗША) Арнольд Шварцэнэгер павіншаваў вядомага ў мінулым украінскага баксёра Віталя Клічко з перамогай на выбарах мэра Кіева. Пра гэта Клічко напісаў у Instagram.
«Сябры. Некалькі дзён таму майму сябру Арні зрабілі аперацыю на сэрцы. Паставілі новы аартальны клапан. Але ён моцны і пераможца. Адчувае сябе добра. І сочыць за падзеямі ва Украіне», - напісаў Клічко.
Мэр Кіева прымацаваў да публікацыі фатаграфію з вынікамі экзіт-пола з подпісам: «Віталь, віншую. Ганаруся табой. Усяго найлепшага. Твой сябар Арнольд».