Вядучыя футбалісты нацыянальнай каманды Беларусі адмовіліся ад удзелу ў матчах каманды
- 27.10.2020, 18:31
Раней яны выказваліся ў падтрымку пратэстоўцаў.
Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Міхаіл Мархель пракаментаваў для «Прессбола» адсутнасць абаронцы Аляксандра Мартыновіча, паўабаронцаў Станіслава Драгуна і Паўла Няхайчыка ў пашыраным складзе каманды на лістападаўскія матчы, а таксама распавёў пра іншыя кадравыя страты.
Усе трое папрасілі не выклікаць іх на лістападаўскі збор. З іх слоў, гэта не спантаннае, а абдуманае, узважанае рашэнне. У кожнага на гэта свая прычына. Улічваючы заслугі гэтых футбалістаў, паставіліся да іх просьбаў з разуменнем і павагай і пайшлі ім насустрач. Хаця ўсіх траіх хацелі бачыць на маючым адбыцца зборы.
Нагадаем, Станіслаў Драгун і Павел Няхайчык выказваліся ў падтрымку пратэстоўцаў.