Апытанне рэспубліканцаў паказала ўпэўненую перавагу Байдэна над Трампам
- 27.10.2020, 19:50
Дзень выбараў у ЗША вызначаны на 3 лістапада.
За тыдзень да выбараў прэзідэнта ЗША, апытанне кансерватыўнай службы паказала ўпэўненую перавагу кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна над рэспубліканцам Дональдам Трампам, паведамляе zn.ua.
Свежая сацыялогія ад рэспубліканскага Public Opinion Strategies паказвае розніцу паміж былым віцэ-прэзідэнтам і прэзідэнтам у 14 адсоткаў. Так, за Байдэна гатовыя прагаласаваць 55% апытаных, а за Трампа - 41%.
Перад фінальным раўндам дэбатаў паміж Трампам і Байдэнам апытанне Gallup паказала, што 56% амерыканцаў уважаюць, што Трамп не заслугоўвае другога тэрміну. Гістарычна ў ЗША ўсе кандыдаты з рэйтынгам адабрэння 50% і вышэй выйгралі перавыбранне, а прэзідэнты з рэйтынгам адабрэння значна ніжэй за 50% прайгравалі.
Трамп, які спрабуе затрымацца ў Белым доме яшчэ на адну кадэнцыю, працягвае адставаць у апытаннях ад Байдэна. Аналітыкі часопіса The Economist уважаюць, што шанцы Байдэна на перамогу значна вышэйшыя, чым у дзейнага кіраўніка дзяржавы.
Варта адзначыць, што ў Байдэна найлепшыя рэйтынгі перад выбарамі, чым у любога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ЗША з 1936 года.