Страйк на «Гродна Азот» убіраецца ў сілу
- 28.10.2020, 9:02
Новыя працоўныя далучаюцца да страйкавага камітэту.
Палітычны страйк на «Гродна Азот» з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі ўбіраецца ў сілу
Пра гэта паведамляе Страйкам прадпрыемства.
На гэты момант з публічным паведамленнем да страйку ААТ «Гродна Азот» далучыліся:
Фёдар Рававы, машыніст 5 разраду ЦРТА
Яўген Хмялеўскі, слесар-рамонтнік 4 катэгорыі ЦРТА
Артур Богуш, апаратчык акіслення 6 катэгорыі, цэх цыклагексанон-2
Вадзім Венскі, апаратчык акіслення 6 катэгорыі, цэха цыклагексанон-2
Юрый Борш, электразваршчык 4 катэгорыі
Дзмітрый Іклоў, слесар-рамонтнік 4 катэгорыі
Акрамя таго, на ААТ «Гродна Азот» працягваецца страйк усёй вытворчай змены.
Страйкам «Гродна Азот» паведамляе, што змена на «Карбамід-4» не прымаецца з раніцы 26-га кастрычніка.
Працэс на гэты момант вядзе начальнік цэха.
Людзі абураныя збіваннем калег і прымусам да працы ад амонаўцаў, якія паводзіліся як звяры з іхнімі затрыманымі калегамі.