BE RU EN

Менскія медыкі з самага ранку выйшлі на акцыю ў падтрымку ўсіх страйкоўцаў

  • 28.10.2020, 9:13

Лекары 6-га шпіталю падтрымалі рабочых і студэнтаў.

Медыкі 6-га гарадскога клінічнага шпіталю Менска сёння раніцай выйшлі ў падтрымку ўсіх страйкоўцаў і рэпрэсаваных, паведамляе тэлеграм-канал «Наша Ніва».

«Мы не маем маральнага права страйкаваць, але выказваем сваю салідарнасць усім адважным людзям, якія не баяцца бараніць нашы правы. Мы ў думках з усімі палітычнымі вязнямі, студэнтамі, рабочымі, пенсіянерамі. Мы ўдзячныя ўсім за барацьбу ды падтрымліваем кожнага і кожную», - напісалі медыкі, даслаўшы відэа.

Апошнія навіны