Партызаны з Наваполацка падтрымалі ўсіх беларусаў-страйкоўцаў
- 28.10.2020, 10:15
Патрыёты вывесілі нацыянальныя сцягі ў такім месцы, што лукашыстам будзе цяжка іх зняць.
У Беларусі працягваецца Агульнанацыянальны страйк, які стаў адказам на невыкананне Лукашэнкам умоў Народнага ультыматуму.
Сёння раніцай партызаны з Наваполацка падтрымалі ўсіх беларусаў-страйкоўцаў.
Невядомыя патрыёты вывесілі нацыянальныя сцягі на высакавольтных лініях на ўездзе ў горад. Лукашыстам цяпер будзе цяжка іх зняць.
Фота партызанскай акцыі даслаў у рэдакцыю Charter97.org чытач.