BE RU EN

Будынак Мазырскай ДАІ падпалілі кактэйлем Молатава

  • 28.10.2020, 10:25

Інцыдэнт адбыўся сёння ўночы.

Уночы 28 кастрычніка ў будынак ДАІ ў Мазыры закінулі бутэльку з запальнай вадкасцю, паведамляе Следчы камітэт.

Са сведчання СК, гэта зрабіў невядомы мужчына, які падышоў да будынка з задняга боку, "разбіў шыбу на першым паверсе і кінуў унутр памяшкання бутэльку з запальнай вадкасцю". Выгарэў адзін службовы пакой, пацярпелых няма.

На фота бачны абгарэлы пакой: ён быў ці паўпусты, або з яго падчас пажару паспелі вынесці мэблю.

На месцы інцыдэнту працуюць следчыя, вывучаецца запіс камер назірання, устаноўленых паблізу ДАІ.

Апошнія навіны