Дарагія студэнты, давайце разам даціснем гэты рэжым!
- 28.10.2020, 10:54
Беларусы звярнуліся да страйкоўцаў студэнтаў.
Студэнцкі пратэстны і страйкавы рух у Беларусі дасягнуў небывалага размаху. Незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларускіх студэнтаў:
- Дарагія студэнты!
Вы - сапраўдныя героі нашага часу. Вашы сумленныя і смелыя настаўнікі і выкладчыкі ганарацца вамі! Завадчане i ўсе грамадзяне нашай краіны з хваляваннем глядзяць на вас і зараджаюцца надзеяй, верай, сілай і жаданнем дзейнічаць! Давайце ўсе разам даціснем гэты рэжым.
Сёння яшчэ не ўсе з вас наважваюцца зрабіць крок насустрач сумленню, насустрач лепшай, годнай будучыні ў нашай роднай краіне. Вас запалохваюць і на вас робяць беспрэцэдэнтны ціск. Але страх - дрэнны дарадца. Прайграўшы цяпер у сутычцы са сваім страхам, вы страціце будучыню. Не бойцеся! Усе салідарныя беларусы, і нават міжнародная супольнасць гатовыя надаць вам усю падтрымку, як маральную, так i матэрыяльную!
Еўрапейскія краіны гатовыя з радасцю прыняць свабодную і годную моладзь да сябе на навучанне:
У Польшчы для вас дзейнічае праграма Каліноўскага.
У Літве гатовыя аплаціць навучанне ў сваіх ВНУ 110 беларускіх студэнтаў, дзейнічае праграма групы SBA, а Віленскім універсітэце дадуць стыпендыі беларускім студэнтам.
Чэхія гатовая дапамагаць студэнтам, якія трапілі пад рэпрэсіі.
Украіна дапаможа вам паступіць у свае ВНУ, калі Вас адлічылі.
Нямеччына дасць стыпендыю на паўгода.
Славакія гатова надаць падтрымку з жыллём і навучаннем у ключавых ВНУ краіны.
Не жадаеце з'язджаць, спытаеце сябе, што лепш: страціць адзін навучальны год ці страціць потым усё жыццё, з усімі перспектывамі развіцця ў сваёй краіне? Бо калі захаваецца дыктатура, краіна пазбавіцца ўсіх перспектыў, і з яе масава з'едуць вашы аднакурснікі і ўсе найлепшыя і разумнейшыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Не будзе каму развіваць яе. Не дапусціце раскідання краіны!
Ініцыятыва «Сумленныя людзі» гатовая надаць вам фінансавую дапамогу.
Працягвайце падтрымліваць страйкоўцаў! Станьце побач з імі за тых каго несправядліва рэпрэсавалі і арыштавалі, за вашу годную адукацыю, за смелых і сумленных, прафесійных выкладчыкаў, за нашу з вамі агульную будучыню ў новай, вольнай Беларусі!