Вядомыя эканамісты: Мы бачым будучыню Беларусі сярод развітых краін
- 28.10.2020, 10:57
Больш за 60 эканамістаў заявілі пра гатоўнасць дапамагчы новай уладзе ў распрацоўцы праграмы рэформаў для Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве, якую яны прынялі.
Як адзначаюць спецыялісты, гэта дазволіць Беларусі «забяспечыць развіццё краіны і рост дабрабыту яе грамадзян»: «Мы гатовыя выкарыстоўваць свае веды і досвед для кансультавання новай дэмакратычна абранай улады ў Беларусі».
На думку экспэртаў, рэспубліка «мае ўсе магчымасці для пераходу на новы этап эканамічнага развіцця і значнага паляпшэння якасці жыцця людзей. Мы бачым будучыню Беларусі сярод развітых эканомік, у якой кожны чалавек мае роўныя шанцы на рэалізацыю сваіх магчымасцяў».