На «Гродна Хімвалакно» часткова спынілася вытворчасць
- 28.10.2020, 11:07
Работнікі прадпрыемства масава сышлі на «лісток непрацаздольнасці».
На прадпрыемстве «Гродна Хімвалакно» на ўстаноўцы «Ноймаг» спыніла працу адна з шасці машын, таму што не ставала людзей для запуску, паведамляюць незалежныя тэлеграм-каналы.
Дзіўным чынам шмат хто сышоў «на лісток непрацаздольнасці».