BE RU EN

Віцебскія студэнты вылучылі свае патрабаванні ўладам

  • 28.10.2020, 11:28

Моцны відэазварот.

Віцебскія студэнты запісалі моцны зварот да ўладаў і вылучылі свае патрабаванні, паведамляе «Белсат»:

«Мы студэнты віцебскіх ВНУ, будучыя спецыялісты, ад якіх наўпрост залежыць росквіт нашай краіны.

Зараз мы знаходзімся ў сітуацыі, калі чалавека могуць збіць або кінуць у турму за іншадумства. Многія студэнты сутыкаюцца з ціскам з боку адміністрацыі ўніверсітэтаў, каб яны мірна выказвалі свае погляды. Бывае па-рознаму: АМАП, затрыманні, пагрозы нядопускам да экзаменаў і залікаў

У такіх умовах немагчыма нармальна развівацца».

Нагадаем, што з 26 кастрычніка ў Беларусі праходзіць Нацыянальны страйк. Студэнцкі пратэстны і страйкавы рух у Беларусі дасягнуў небывалага размаху.

Апошнія навіны