Дзярждэп: ЗША салідарныя з дэманстрантамі ў Беларусі
- 28.10.2020, 14:12
Народ Беларусі прадэманстраваў незвычайную мужнасць.
Злучаныя Штаты будуць прадаўжаць падтрымку беларускіх грамадзян, якія пратэставалі супраць Лукашэнкі. Пра гэта заявіла прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Морган Артагус.
«ЗША і ўвесь свет салідарныя з народам Беларусі. Яны прадэманстравалі незвычайную мужнасць і сілу перад тварам жорсткіх рэпрэсій. Мы будзем і надалей падтрымліваць іх законныя памкненні», - напісала Артагус у Twitter