МЗС Украіны: Гвалтаўнікі ў дачыненні дэманстрантаў у Беларусі павінны быць пад санкцыямі
- 28.10.2020, 16:15
Кіеў знаходзіцца ў працэсе далучэння да санкцыйнага спіса ЕЗ.
Кіраўнік МЗС Дзмітрый Кулеба распавёў, што цяпер Украіна знаходзіцца ў працэсе далучэння да санкцыйнага спіса ЕЗ супраць Беларусі, паведамляе «Еўрапейская праўда».
«Далучэнне да санкцый - гэта пэўны юрыдычны працэс. Я акурат сёння падпісаў ліст на гэтую тэму, таму працэдура прадаўжаецца», - сказаў Кулеба.
Ён пацвердзіў, што цяпер Украіна рыхтуецца да ўвядзення выключна персанальных санкцый.
«Мы мяркуем, што тыя, хто чыніў гвалт у дачыненні да дэманстрантаў, павінны за гэта пацярпець у адказ шляхам ужывання санкцый у дачыненні да іх.
Таксама гэтае пытанне цэласнасці палітыкі і сінэргіі паміж ЕЗ і Украінай», - падкрэсліў Кулеба.