BE RU EN

У стачцы на «Беларуськаліі» ўдзельнічаюць ужо 48 чалавек

  • 28.10.2020, 16:38

Рабочыя, якія страйкуюць, адчуваюць падтрымку з усіх бакоў.

У стачцы на «Беларуськаліі» ўдзельнічаюць ужо 48 чалавек. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў сябра страйкаму Аляксандр Курбан.

З ягоных слоў, сёння да стачачнага камітэту далучыліся яшчэ два работнікі прадпрыемства.

«Цяпер да 48 страйкоўцаў з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых выбараў далучаюцца не толькі простыя шахцёры, але і работнікі іншых узроўняў. Сёння далучыўся механік. Кажуць, паспелі, прыйшоў наш час, хочуць быць разам з намі», - распавёў Аляксандр Курбан.

Ён адзначыў, што страйкоўцы адчуваюць падтрымку з усіх бакоў - не толькі ад сваіх калег і валанцёрскіх арганізацый, але таксама і ад прыватнага бізнэсу.

Апошнія навіны